Дзень Волі ў Гданьску (Польшча)

25 сакавіка на плошчы каля музычнага тэатру польскай Гдыні прайшла акцыя прымеркаваная да Дня Волі. Арганізатарамі выступілі праваабарончая сетка “Міжнародная амністыя” і беларускія студэнты Гданьскага ўніверсітэта.  Падчас акцыі, у якой прыняло ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек, раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама было сабрана больш за сто подпісаў пад петыцыяй да ўлады Рэспублікі Беларусь аб адмене смяротнага пакарання. А 28 сакавіка прадстаўнікі беларускага культурнага таварыства “Хатка” плануюць ускласці кветкі да магілы грамадскага дзеяча, удзельніка правазглашэння БНР Лукі Дзекуць-Малея, беларускага мастака Міхася Чурылы, а таксама да помніка беларускага класіка Янкі Купалы.Паводле “Беларускіх навінаў”