Праваслаўная пілігрымка “Шлях незалежнасьці” вернікаў БАПЦ пачалася 24 сакавіка ад сцен старажытнай фартэцыі ВКЛ у Луцку .
Яе ўдзельнікі наведаюць магілы ваяроў арміі Станіслава Булак-Балаховіча на Лічакіўскіх могілках у Львове, стары будынак Львоўскага ўніверсітэту, дзе вучылася Алаіза Пашкевіч (Цётка), будынак брацкай школы, дзе выкладаў Кіеўскі мітрапаліт Сільвестр Косаў.Пілігрымка наведае праваслаўныя святыні і беларускія мясціны ў Кіеве, а потым выйдзе ў Чарнігаў на магілу кіраўніка падпольнай БАПЦ і духоўніка беларускага паваеннага Супраціву япіскапа Наваградскага Германа.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"
25 сакавіка беларуская праваслаўная Пілігрымка дасягнула Чарнігава, дзе яе ўдзельнікі ўшанавалі духаўніка беларускага супраціву епіскапа Германа. На магілу епіскапа паклалі вянок з бел-чырвона-белай стужкай. Трэба адзначыць, што апошнія 10 кіламетраў пілігрымы прайшлі пешкам, такім чынам аддаючы даніну пашаны ўсім змагарам за Вольную Беларусь.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"