Беларуская дыктоўка ў Львове (Украіна)

У парафіях Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Украіне прайшло святкаванне Дня Волі.

22 сакавіка ў Львове пасля нядзельнага богаслужэння ў парафіі св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) адбылася беларуская дыктоўка, прысвечаная 25 Сакавіка. У богаслужбе і дыктоўцы ўзялі ўдзел 23 праваслаўныя беларусы з Львова і Львоўскай вобласці.

Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"