Дзень Волі ў Закарпацці (Украіна)

Беларусы Закарпацця адзначылі Дзень Волі пад Хустам, на месцы баёў за Карпацкую Украіну ў сакавіку 1939 года.Як вядома, сярод абаронцаў Карпацкай Украіны былі і беларусы. Яны, верныя дэвізу “За вашу і нашу вольнасць”, на украінскай зямлі змагаліся за ідэалы БНР. У гэтай кароткай абарончай вайне Карпацкай Украіны супраць венгерскіх і польскіх войскаў не было палонных: усіх выжылых у баях ваяроў Карпацкай Січы расстралялі акупанты.25 сакавіка група беларусаў з Ужгарада наведала мясціны баёў, каб ушанаваць загінулых у баях за свабоду ўкраінцаў і беларусаў. Гэтую вандроўку яны прысвяцілі Дню Волі.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"