Дзень Волі ў Нью-Ёрку (ЗША)
22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася святочная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі сабраў разам маладых беларусaў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лозунгамі абароны незалежнасці краіны. Удзельнікі дэманстрацыі праспявалі “Магутны Божа”. Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Кафедральным Саборы Святога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Святочнае багаслужэнне.А 13-й гадзіне ў “Беларускім музеі” ў Нью-Ёрку адбылoся ўрачыстае адкрыццё выставы “Мастацтва супраць дыктатуры”, якая раней была паказана ў Эстонскім Парламенце i ў штаб-кватэры German Marshall Fund у Вашынгтоне. Прагучалі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Магутны Божа”, a таксама вершы пра Беларусь. Старшыня Парахвiяльнай Рады Кафедральнага Сабору Святога Кірылы Тураўскага Расціслаў Гарошка правеў экскурс ў мінулае. Ён звярнуўся да гісторыі найважнейшых для Беларусі падзей 25 сакавіка 1918 году. Алесь Шатэрнік, вядомы беларускі дзеяч культуры і мастацтва распавеў пра працы беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнакі, Генадзя Драздова, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Ўпершыню ў “Беларускім музеі” ў Нью-Ёрку выставляліся працы цікіавай беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Таксама з прамовай выступіў адзін з дзеячоў царкоўнай рады Мікалай Сагановіч.Выступоўцы казалі аб тым, што для іх асабіста значыць дзень aбвяшчэння суверэнітэту Беларускай Народнай Рэспублікі.Пасля aдбыўся прагляд дакументальна-публіцыстычны фільмa рэжысёра Уладзіміра Коласа “Галерэя Ады” . Стужка прысвечаная дзeячцы беларускага нацыянальнага адраджэння, старшыні Германавіцкага культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Райчонак. На свае сродкі яна заснавала мастацкую галерэю ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці і рэгулярна праводзіць пленэры з удзелам беларускіх і замежных мастакоў. Героямі фільма з'яўляюцца вядомыя жывапісцы і графікі, у тым ліку Рыгор Скрыпнічэнка, Аляксей Марачкін, Янка Рамановіч, а таксама жыхары вёскі Германавічы. Дзень aбвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 – гэта самая значная падзея ХХ стагоддзя для беларускай дзяржавы i беларускага народу. Натальля Рабава