Ушанаванне паўстанцаў ва Львове (Украіна)

22 сакавіка ў Львове дзесяць чалавек прынялі ўдзел ва ўшанаванні памяці беларускіх паўстанцаў 1863 года. Удзельнікі мерапрыемства сабраліся на самых старых могілках Львова — Лычакіўскіх, дзе знаходзяцца і магілы беларускіх паўстанцаў.Пасля задушэння паўстання многія ўдзельнікі з Беларусі эмігравалі ў Аўстрыю. Адзін з іх — Сымон Шыдлоўскі, харунжы з Віцебшчыны, які пасля пераезду ў Львоў арганізаваў аб'яднанне ветэранаў паўстання. Яго магіла з помнікам знаходзіцца на самай высокай кропцы могілак. Іншыя паўстанцы пахаваныя каля яго.Да магілы Шыдлоўскага ўдзельнікі мерапрыемства паклалі кветкі колераЎ нацыянальнага сцягу, са словам выступіла прадстаўніца ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Сідаровіч, пасля чаго беларусы памаліліся за супакой душаў памерлых паўстанцаў.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"