"Салідарныя з Беларуссю" (Польшча)

У Варшаве ўжо ў чацвёрты раз прайшоў канцэрт "Салідарныя з Беларуссю", на якім супольна выступілі польскія і беларускія музыкі.Ідэя канцэрта: данесці да шырэйшай аўдыторыі інфармацыю пра рэальную сітуацыю ў Беларусі. Сёлетні канцэрт прайшоў пад лозунгам "Пачуй Беларусь!''. Сёлетні канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" быў больш сціплым, чым у мінулыя гады.Як сказаў адзін з арганізатараў Яцэк Кастэлянец - "Гэта вынік крызісу ды адмова ўдзелу ў канцэрце польскага тэлебачання, якім кіруе зараз Робэрт Фарфаў". На канцэрце прысутнічаў кіраўнік партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. "Я увогуле стаўлюся да гэтай акцыі вельмі станоўча, бо менавіта моладзь будзе вырашаць!  Яна зменіць сітуацыю на Беларусі і калі  моладзь будзе мець салідарных палякаў - гэта будзе вельмі станоўча" - сказаў Лявон Баршчэўскі, лідэр БНФ.Паводле "Радыё Рацыя"