Гадавіна смерці Каліноўскага (Літва)

У Вільні беларуская моладзёвая ініцыятыва StudAlliance правяла акцыі “Паўстанцкі ланцуг”. Роўна 145 год таму, 22 сакавіка 1864 года, на Лукішскім пляцы ў Вільні быў публічна павешаны Кастусь Каліноўскі. Падчас акцыі яе ўдзельнікі ўшанавалі яго памяць і памяць іншых закатаваных змагароў за вольнасць Беларусі – паўстанцаў 1863 года. Мерапрыемства было афіцыйна дазволена Віленскім самакіраваннем.Распавядае ініцыятар правядзення акцыі Кірыл Атаманчык: "Прыкладна 40 чалавек сабраліся на Лукішскім пляцы. Пераважна гэта была моладзь, студэнты ЕГУ, актывісты StudAlliance і БУНТА. Людзі ўсклалаі кветкі і запалілі знічы. Таксама былі мясцовыя беларусы, палякі і літоўцы. Выступаў Хведар Нюнька. Была разгорнута вялікая расцяжка : "За Вашу і Нашу Свабоду".145 год таму, 22 сакавіка 1864 года, на Лукішскім пляцы ў Вільні быў публічна павешаны чалавек, чыё прозвішча шырока вядомае мільёнам людзей з розных краінаў свету, - Кастусь Каліноўскі!Нагадаем, што паводле праектаў рэканструкцыі Лукішскага пляцу плануецца прыбраць памятны крыж нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і Літвы Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Таму акцыя была таксама пратэстам супраць намераў знесці мемарыял.Мерапрыемства было афіцыйна дазволена Віленскім самакіраваннем.Паводле "Радыё Рацыя"