Дзень салідарнасці (Польшча)

Беларускія студэнты, што навучаюцца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага, зладзілі ў Любліне і Варшаве акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.16 сакавіка ў Любліне ў цэнтры гораду моладзевыя актывісты арганізавалі пікет у падтрымку незаконна прызваных у войска Івана Шылы, Змітра Хведарука і Франака Вячоркі , а таксама распаўсюдзілі аб іх інфармацыйныя ўлёткі ва ўніверсітэтах гораду, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».У Варшаве акцыя салідарнасці прайшла ля беларускай амбасады. Беларусы запалілі светачы ў паняць аб зніклых, у гонар тых, хто зараз церпіць у Беларусі, і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Супрацоўнікі амбасады асцярожна падглядалі за моладзевымі актывістамі з вакон.Паводле сайта "Мы памятаем"