Вечарына БНП на Дзень Канстытуцыі ў Варшаве (Польшча)

Арганізацыя БНП на 15 гадавіну прыняцця першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі правяла сустрэчу з дэпутатам Вярхоўнага савета 12-га склікання Мікалаем Аксамітам.Падчас сустрэчы спадар Аксаміт распавёў прысутным пра першыя гады незалежнасці, пра дзейнасць апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.Пра тыя умовы ў якіх вялася праца над праектам першай Канстытуцыі Беларусі. Сёння ёсць рознае стаўленне да Канстытуцыі 1994 года. Але гэта падзея заўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі.Пасля выступу Мікалая Аксаміта былі шматлікія пытанні, якія закраналі і сённяшні стан у Беларусі.Паводле "Беларускай Нацыянальнай Памяці"