Акцыя салідарнасці ў Варшаве (Польшча)
У сталіцы Польшчы прайшла акцыя салідарнасці. Беларусы сабраліся каля амбасады РБ.- Сёння ў Варшаве беларусы прыйшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, каб правесці акцыю салідарнасці. Кожны месяц, 16-га чысла ў памяць аб зніклых, у гонар тых, хто зараз церпіць у Беларусі - праводзім акцыю салідарнасці. Прыйшлі тыя, хто адчувае салідарнасць. Запалілі свечы, паднялі нацыянальныя сцягі (бел-чырвона-белы), скандавалі "Жыве Беларусь!" і стаялі каля амбасады. Палякі добра успрынялі, сігналілі ў аўтамабілях, крычалі \Вольная Беларусь!\. Рэакцыя з амбасады была - толькі ціха падглядаць з акна,- распавядае старшыня Беларускай нацыянальнай памяці Анатоль МіхнавецПаводле "Радыё Рацыя"