Музыка У. Мулявіна гучала ў паўночнай сталіцы (Расія)
На прыканцы студзеня ў Пушкінскім раённым Доме культуры Санкт-Пецярбурга сабраліся прыхільнікі творчасці народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна. Пяць год прайшло з тых часоў, як пайшоў з жыцця славуты музыка, але адчуванне яго прысутнасці ўзнікае ўсялякі раз, калі чуеш бяссмертныя хіты, напісаныя ці аранжыраваныя У. Мулявіным. Для гурта “Рэтра-Хіт”, лаўрэата міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў, “Песняры” і У. Мулявін – куміры. Музыкі з гонарам кажуць, што яны выраслі на “Песнярах”. Менавіта таму памяць аб У. Мулявіне штогод адзначаецца канцэртнай праграмай. У гэтым годзе дэвізам вечара сталі словы з адной яго самых любімых песен: “Ад прадзедаў з пакон вякоў мне засталася спадчына…” У. Мулявін і “Песняры” як ніхто іншы ўсхвалялі спадчыну і ганарыліся ёй. Гурт “Рэтра–Хіт” сустрэлі цёплымі апладысментамі, які быў знакам ўдзячнасці за памяцьаб У. Мулявіне. Памятны вечар наведалі ганаровыя госці – першы сакратар Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбурзе Уладзімір Няроўскі, сябра Прэзідыўму Савета Міжрэгіяльанай арганізацыі ветэранаў Аляксандр Станкевіч, сустаршыня Беларускай культурна-нацыянальнай аўтаноміі Санкт-Пецярбурга Уладзімір Чмыроў. А затым быў канцэрт, у якім пра гучалі творы, народжаныя ў Беларусі, выкананыя беларускімі калектывамі і артыстамі, на вершы беларускіх паэтаў.Гледачы з задавальненнем падпявалі агульнавядомыя і любімыя песні У. Мулявіна. Трэба дадаць некалькі словаў пра сам гурт “Рэтра–Хіт”. Калектыў існуе больш за 10 год, з’яўляўся ўдзельнікам і пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў, а кіраўнік гурта – ураджэнец Беларусі Віктар Каваленка.“Беларусы ў свеце”, люты 2009