Выйшаў зборнік вершаў беларускага паэта (Польшча)

У 2008 годзе ў Гданьску выйшла кніга вершаў беларуса, які з 1947 года жыў у Польшчы, Міколы Дварэцкага (Базылюка). Гэта першае выданне паэта, хаця яго творы ад пачатку выдання беластоцкай “Нівы” пастаянна друкаваліся ў газеце, быў адным са стваральнікаў беларускай літаратурнай групы “Белавежа”. Вельмі актыўнае беларускае грамадскае жыццё М. Дварэцкага змянілася ціхім, спакойным жыццём у Польшчы. Лірычныя творы М. Дварэцкага, праніклыя болем і жалем аб родным краі, аб тых мясцінах, якія быў вымушаны пакінуць у 1940-я гады.  Толькі праз 20 год пасля смерці М. Дварэцкага яго творы былі выдадзены, дзякуючы намаганням сваякоў, сяброў і знаёмых, якім не абыякава паэтычная спадчына Міколы Базылюка. Але галоўную працу па зборы, апрацоўцы твораў і цудоўныя ўводзіны для кнігі зрабіла Лена Глагоўская. Біяграфія М. Дварэцкага кранае душу і дае магчымасць лепш зразумець цяжкі жыццёвы шлях. Кніга багата аздоблена фотаздымкамі з сямейнага архіву Дварэцкіх.Мікола Дварэцкі (Базылюк). Там і тут / уклад. : Л. Глаголева ; мал. Караліна Дварэцкая. – Гданьск , 2008. – 181 с. : іл.Інфармацыйны цэнтр “ЗБС “Бацькаўшчына”