Беларуская Інтэрнэт старонка ў сусветным сеціве (Расія)

“Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” (ІТБК) займела сваю Інтэрнэт старонку на партале Іркуцкай вобласці “Прыбайкалле”.                                                                                                                                                                        На старонках Інтэрнэт сайта Таварыства можна пазнаёміцца з гісторыяй арганізацыі, з праграмай дзейнасці на 2009 год, а таксама прачытаць цікавыя артыкулы аб дзейнасці беларусаў Іркуцка. А ганарыцца і павучыцца ў Таварыства ёсць чаму. Беларусы Іркуцка з’яўляюцца актыўнай супольнасцю, якія пастаянна праводзяць і ладзяць народныя святы, запрашаюць на свае канцэрты і этнаграфічныя вандроўкі. Амаль да кожнага артыкула пастаўлены цудоўныя фотаздымкі якія дазваляюць больш зразумець і адчуць тое ці іншае свята. Таксама дапытлівыя могуць даведацца хто такі Ян Чэрскі і чаму яго імя носіць Таварыства. Застаецца дадаць, што даведацца аб дзейнасці ІТБК можна ТУТІнфармацыйны цэнтр “ЗБС “Бацькаўшчына”