Выйшаў новы нумар газеты "Беларускае слова" (Канада)

Гэта ўжо 11-ты нумар ад часу заснавання перыёдыка (выдаецца неперыядычна з 2002 г.). Галоўны рэдактар Віялета Кавалёва. Гэты нумар — ён выйшаў на 16 старонках — прысвечаны 90-м угодкам БНР і 60-годдзю "Згуртаванню беларусаў Канады".60-м угодкам найбуйнейшай беларускай арганізацыі Канады прысвечаныя артыкулы старшыні ЗБК Змітра Эльяшэвіча "Развагі пра два юбілеі", "Як мы святкавалі юбілей ЗБК".Пра гісторыю ЗБК распавядае таксама прысвечаны вялікі двухпалосны артыкул Марыі Ганько "Не загінулі мы і не згінем".У артыкуле вельмі падрабязна і вычарпальна распавядаецца пра гісторыю ЗБК, чамусьці абыходзяцца ўвагай іншыя арганізацыі беларусаў Канады: Беларускае нацыянальнае аб’еднанне ў Таронта, "Згуртаванне беларусаў Квебеку", беларускія арганізацыі ў Вініпегу — палітычных апанентаў ЗБК.Але без гісторыі гэтых арганізацый гісторыя беларускай Канады будзе няпоўнай. А дзейнасць ЗБК збольшага была абмежавана правінцыяй Антарыо.Як дарэчы, у тым артыкуле расказваецца падрабязна пра парафію БАПЦ св. Кірылы Тураўскага ў Таронта, але ні слова не кажацца пра парафію св. Ефрасінні Полацкай у тым жа горадзе. Мо таму што гэта былі … «царкоўныя» апаненты?. Парафія падпарадкоўваецца экзарху канстанцінопальскага патрыярха ў Паўночнай Амерыцы і яе не скаланалі ўнутрыцаркоўныя закалоты і інтрыгі. Але хопіць пра кепскае.Друкуецца таксама артыкул пра высвячэнне епіскапа БАПЦ Святаслава Логіна, артыкул Зіны Гімпелевіч пра сённяшняга старшыню рады БНР "Мая Івонка".Літаратурны дадатак "Шкварка" прысвечаны грамадскаму дзеячу і пісьменніку Кастусю Акулу, які памёр у студзені мінулага году.Друкуецца шмат іншай цікавай інфармацыі.Невядома, ці можна набыць гэтую газету ў Беларусі, але пдф-варыянт з’яўляецца на старонцы сайта "Беларусаў Канады" (www.belaruscanada.com).Паводле "Нашай Нівы"