Супрацоўніцтва паміж універсітэтамі (Куба)

Беларускі дзяржаўны універсітэт і Гаванскі універсітэт падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

Дакумент падпісаны падчас візіту на Кубу рэктара БДУ прафесара Сяргея Абламейкі. Беларускі і кубінскі універсітэты будуць абменьвацца студэнтамі, выкладчыкамі, вучэбнай літаратурай, праводзіць сумесныя канферэнцыі, семінары і іншыя мерапрыемствы.У час візіту Сяргей Абламейка прыняў удзел у рабоце міжнароднага сімпозіума “Інфарматыка-2009”, выступіў з дакладамі на дзвюх навуковых канферэнцыях. Рэктар БДУ таксама правёў перагаворы з кіраўніцтвам Міністэрства інфарматыкі і сувязі Кубы: размова ішла пра распрацоўкі вучоных БДУ і НАН Беларусі.

Паводле газеты "Голас Радзімы"