4 сакавіка ў Бруселі пройдзе дыскусія на тэму “Праз 6 месяцаў: якія поспехі й праблемы чакаюць адносіны Беларусі і Еўрасаюза”. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, дыскусію арганізоўвае фракцыя Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Еўрапейскай народнай партыі, а таксама Офіс “За дэмакратычную Беларусь”.У форуме прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый, дэпутаты Еўрапарламенту, еўрачыноўнікі.Нагадаем, 13 кастрычніка мінулага году Еўрасаюз прыняў рашэнне прыпыніць на 6 месяцаў дзеяньне санкцый у адносінах да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Гэты тэрмін завяршаецца ў сярэдзіне красавіка. Паводле "Польскага радыё для замежжа"
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый неабходна неадкладна накіраваць у Беларусь міжнародную групу назіральнікаў для фіксацыі таго, што адбываецца ў краіне, заявіла былы кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, выступаючы 4 жніўня перад Саветам бяспекі ААН.