Беларуска-літоўскія сустрэчы дзяцей (Літва)

Беларускія дзеткі з беластоцкіх школ адправіліся ў Пуньск да сваіх літоўскіх сяброў, з якімі разам рэалізуюць аднайменны праект.

Штуршком да пачатку рэалізацыі праекта з’явілася гадавіна стварэння Вялікага княства Літоўскага. Супольныя заняткі беларускіх і літоўскіх дзяцей, супольныя спевы і танцы, узаемапазнаванне культуры і традыцыі суседніх народаў, гэта, па словах аднаго з арганізатараў праекта Аліны Ваўранюк, спосаб захаваць мінулае і закласці трывалыя падмуркі на будучыню:

- Літоўскія дзеці з Пуньска і беларускія нашы дзеці з Беластока маглі сустрэцца і маглі пабачыць колькі ў нас было супольнага, колькі ў нас яшчэ засталося супольнага, і што 2 самыя вялікія меншасці ў цяперашнім Падляшскім – гэта як раз літоўцы і беларусы. Гэта землі, на якіх жылі нашыя продкі, жывем мы і будуць жыць чарговыя пакаленні. Гэта ўжо другая сустрэча беларускіх і літоўскіх дзетак. Першая адбылася на пачатку лютага ў Тэрэміках, сёння – у Пуньску, а наперадзе яшчэ сустрэчы ў Беластоку. І гэта, толькі пачатак супольнай дзейнасці, пачатак трывалага сяброўства.

Паводле "Радыё Рацыя"