Выстава А. Марачкіна ў Нью-Ёрку (ЗША)

15 лютага ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку, што месціцца ў будынку Сабора Святога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы епіскап Наваградскі і Паўночна-Амерыканскі Святаслаў благаславіў адкрыццё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў. Тыдзень для старшыні аб'яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і аднаго з заснавальнікаў аб'яднання мастакоў "Пагоня" Алеся Марачкіна выдаўся сапраўды насычаным. 7 лютага - на наступны дзень пасля прылёту ў Нью-Ёрк - ён прыняў удзел у акцыі каля будынку ААН, якая ладзілася супраць палітычнаматываваных прызываў у войска беларускіх хлопцаў. 12 лютага ў будынку Фонда Маршала, што ў Вашынгтоне, адчынілася выстава "Мастацтва супраць дыктатуры". А ў перадапошні дзень свайго візіту ў Злучаныя Штаты Алексей Марачкін адчыніў сваю выставу ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку.
 
Хоць цэлы шэраг прац творцы на працягу наступнага месяца будуць знаходзіцца ў Вашынгтоне, тыя з беларусаў, што жывуць у Нью-Ёрку, таксама маюць выдатную магчымасць пабачыць Беларусь вачамі Алеся і адчуць яе подых. Хараство прыроды ды хараство нашых вобразаў выдатна перадаецца аўтарам.

 Прынялі ўдзел у адкрыцці выставы ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку палітык і мастацтвазнаўца Зянон Пазняк ды кіраўнік грамадскай ініцыятывы "Трэці шлях" Павал Марозаў."Ёсць прыкметы, якія расказваюць пра ўзровень мастака. І нават па гэтай невялічкай выставе можна зразумець, што ён можа ўсё", - сказаў пра вядомага не толькі на Беларусі, але і ў сьвеце аўтара Зянон Пазьняк, якому мастак вядому яшчэ са студэнцкіх часоў.Тады Алеся цікавілі, што звычайна для маладога творцы, які шукаў рэвалюцыйныя формы, экспрэсіўныя выражэнні. Ён спрабаваў супрацьпаставіць сябе савецкаму "акадэмізму", які ня даў разьвіць свае таленты не аднаму мастаку. І, на шчасьце, Алесь знайшоў сябе: ён пазнаёміўся тады з беларускім мастацтвам, пранікся нацыянальнаю ідэяй, трагізмам народа і нашай мовы. Абраны тады ім шлях і дапамог яму развівацца. І зараз ён, без сумневаў, - авангард беларускага мастацтва."Без культуралагічнага ўкладу, узняцця нацыянальных, мастацкіх, гістарычных, асветніцкіх пытанняў ды пытанняў веры ня будзе беларускай нацыі", - сказаў у сваім выступе Павал Марозаў."Дзве яліны", "Беларуская Джаконда", "Тумановы Вэлюм", "Карсіканская Мадонна", "Заслаўе", "Сцяна маўчання" дэманструюць рознастайнасць і майстэрства аўтара. Ён здольны перадаць сваімі творамі тое, чым жыве і дыша Беларусь. Сваёй працай Алесь Марачкін спрабуе рабіць тое, што не змаглі зрабіць за 15 гадоў палітыкі - вярнуць беларусаў на шлях беларускасці.Наколькі праца нацыянальнай інтэлігенцыі неабходная і карысная для будучыні Беларусі, напэўна, не разумеем зараз не толькі мы, а, магчыма, час ад часу нават і самі творцы. Не проста ж так палотны Алеся Марачкіна не раз зьнішчаліся ды арыштоўваліся: бо любое беларускае пад антынацыянальным гнётам робіцца забароненым......Але ж сама ідэя Боская - яна не знішчаема. Бо Бог - ёсць дабро. Рабіць дабро Беларусі і прынесьці дабро на Беларусі - гэта і ёсць запаветныя мары Алеся "Мары" Марачкіна.

  http://belmuseum.org/images/shows/05/1.jpg

 

http://belmuseum.org/images/shows/05/2.jpg

 

http://belmuseum.org/images/shows/05/3.jpg

 

http://belmuseum.org/images/shows/05/4.jpg

 

http://belmuseum.org/images/shows/05/5.jpg

 

http://belmuseum.org/images/shows/05/6.jpg

 

 Паводле "Беларускага музею"