Прынялі ўдзел у адкрыцці выставы ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку палітык і мастацтвазнаўца Зянон Пазняк ды кіраўнік грамадскай ініцыятывы "Трэці шлях" Павал Марозаў."Ёсць прыкметы, якія расказваюць пра ўзровень мастака. І нават па гэтай невялічкай выставе можна зразумець, што ён можа ўсё", - сказаў пра вядомага не толькі на Беларусі, але і ў сьвеце аўтара Зянон Пазьняк, якому мастак вядому яшчэ са студэнцкіх часоў.Тады Алеся цікавілі, што звычайна для маладога творцы, які шукаў рэвалюцыйныя формы, экспрэсіўныя выражэнні. Ён спрабаваў супрацьпаставіць сябе савецкаму "акадэмізму", які ня даў разьвіць свае таленты не аднаму мастаку. І, на шчасьце, Алесь знайшоў сябе: ён пазнаёміўся тады з беларускім мастацтвам, пранікся нацыянальнаю ідэяй, трагізмам народа і нашай мовы. Абраны тады ім шлях і дапамог яму развівацца. І зараз ён, без сумневаў, - авангард беларускага мастацтва."Без культуралагічнага ўкладу, узняцця нацыянальных, мастацкіх, гістарычных, асветніцкіх пытанняў ды пытанняў веры ня будзе беларускай нацыі", - сказаў у сваім выступе Павал Марозаў."Дзве яліны", "Беларуская Джаконда", "Тумановы Вэлюм", "Карсіканская Мадонна", "Заслаўе", "Сцяна маўчання" дэманструюць рознастайнасць і майстэрства аўтара. Ён здольны перадаць сваімі творамі тое, чым жыве і дыша Беларусь. Сваёй працай Алесь Марачкін спрабуе рабіць тое, што не змаглі зрабіць за 15 гадоў палітыкі - вярнуць беларусаў на шлях беларускасці.Наколькі праца нацыянальнай інтэлігенцыі неабходная і карысная для будучыні Беларусі, напэўна, не разумеем зараз не толькі мы, а, магчыма, час ад часу нават і самі творцы. Не проста ж так палотны Алеся Марачкіна не раз зьнішчаліся ды арыштоўваліся: бо любое беларускае пад антынацыянальным гнётам робіцца забароненым......Але ж сама ідэя Боская - яна не знішчаема. Бо Бог - ёсць дабро. Рабіць дабро Беларусі і прынесьці дабро на Беларусі - гэта і ёсць запаветныя мары Алеся "Мары" Марачкіна.
Паводле "Беларускага музею"