Беларускі дакументальны фільм паказалі ў ЗША

15-хвілінны дакументальна-публіцыстычны фільм Аляксандра Ступнікава “Музей у Старых Дарогах”, прысвечаны стварэнню і дзейнасці Старадарожскага мастацкага музея (фонд Анатоля Белага) у Мінскай вобласці, быў прадстаўлены амерыканскаму тэлебачанню 6 лютага. Фільм дэманстраваўся на ўсю краіну па прыватнаму Нью-Ёркскаму рускамоўнаму тэлеканалу. Акрамя гісторыі музея, у фільме прадстаўлены героі нацыянальнай гісторыі, вядомыя дзеячы беларускай культуры і мастацтва.   У 1991 годзе А. Белы паказаў амерыканцам першую выставу твораў айчыннага выяўленчага мастацтва, прысвечаную 500-годдзю беларускага першадрукара і асветніка, пісьменніка, грамадскага дзеяча і навукоўца-медыка Францыска Скарыны. Гэта выстава, якая ўключала больш за 150 твораў, у асноўным графікі і медальёрнана мастацтва, экспанавалася ў шматлікіх гарадах ЗША і была высока адзначана наведвальнікамі, спецыялістамі і амерыканскай прэсай. Паводле “Беларускіх навінаў”