"Беларускія каляды" ў Прыбайкаллі (Расія)

Рэгіянальнае грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”(ІТБК) з моманту свайго стварэння паставіла перад са бой адну з галоўных задач – гэта адраджэнне, захаванне і развіццё беларускіх нацыянальных абрадаў, традыцый, звычак і рамёстваў. І вось ужо 13 год запар беларусы Прыбайкалля праводзяць “Каляды” па старажытна славянскіх тра ды цыях. 7 студзеня ў Доме Актора сябры таварыства запрасілі ўсіх жадаючых прыняць удзел у калядаванні, і такіх ахвотных знайшлося вельмі шмат. Сярод запрошаных быў і лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, які выканаў сярэднявечную беларускую музыку. Пра ўражанні аб паездцы ён распавёў iнфармацыйнаму цэнтру “Бацькаўшчыны”.“Першае ўражанне, якое зрабіла на мяне таварыства, – ІТБК вядомае ў горадзе. А таксама ўразіла, што ўсе нацыянальныя таварыствы горада вельмі моцна паміж сабой сябруюць і наведваюць святы, якія ладзяцца іншымі. Так, на Калядах акрамя беларусаў прысутнічалі і літоўцы, і палякі, і татары. Шырокая дзейнасць Таварыства прызнана і на дзяржаўным узроўні ў выглядзе падтрымкі асобных дэпутатаў. Каляды мелі некалькі блокаў: вітан не старажылаў іркуцкай вобласці беларускага паходжання, танцавальны блок пад дуду, беларускія Каляды і дыскатэка. У апошняй, танцавальнай, частцы пад беларускую дуду адбылося развучванне беларускіх традыцыйных танцаў. Яе можна нават назваць фальклорнай дыска тэкай. Увогуле Таварыства займаецца вяртаннем беларускіх тра дыцый, і гэта ў іх вельмі ўдала атрымліваецца. Так, у музеі зна ходзяцца двое кроснаў, якія не толькі выстаўляюцца на паказ навед вальнікам, але на іх па замовы вырабляюць тканіну на розныя свя ты, напрыклад, на вяселле, за маўляюць рушнікі іркуцкія беларусы”.“Каляды ў нас заўсёды захоўваюць абрадавую частку, але кожны год спрабуем уносіць свае асаблівасці. У гэтым годзе для нас асаблівасцю быў прыезд З. Сасноўскага і танцы пад дуду, бо ў Іркуцку няма свайго дудара, і гэта нам яшчэ трэба будзе засвоіць. Наступным вялікім святам, якое мы будзем праводзіць у Іркуцку, будзе “Гуканне вясны”, – кажа старшыня ІТБК Алег Рудакоў.Бюлетэнь “Беларусы ў свеце”, студзень 2009