Спартовае супрацоўніцтва паміж Брэстам і Тэрэспалем (Польшча)

25 студзеня ў горадзе Тэрэспаль, у межах памежнага супрацоўніцтва, адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу.Беларускіх спартоўцаў прадстаўляла каманда “Дынама” з Брэста. Да ўдзельнікаў турніру звярнуўся бурмістр горада і Консул Беларусі ў Бяла Падлясцы. Беларуская каманда трымалася на вялікім узроўні і заняла першае месца ў спаборніцтве. Па заканчэнні турніру спартовыя клубы “Дынама” з Брэста і “Мяжа” з Тэрэспаля падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Паводле прэс-службы амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы