Адкрыццё выставы беларускага мастака ў Бяла Падлясцы (Польшча)
24 студзеня ў Бяла Падлясцы адбылося адкрыццё выставы карцін беларускага мастака Л. Гоманава “Пейзаж настрою”. На выставе прадстаўлена больш за 40 работ, у тым ліку па чарнобыльскай тэматыцы.На адкрыцці выставы прысутнічала кіраўніцтва горада, праваслаўнае духавенства, дырэктары культурных цэнтраў і школ ваяводства, прадстаўнікі турыстычных фірм, грамадскія арганізацыі і супрацоўнікі Консульства. З вітаннем выступілі Консул Беларусі ў Бяла Падлясцы В. Ананіч, першы намеснік прэзідэнта горада Бяла Падляска – В. Гадлеўскі, дырэктар гарадскога цэнтра культуры Я. Ізбіцкі, настаяцель Праваслаўнай царквы А. Пугацэвіч. Падчас прэзентацыі было падкрэслена, што паміж Беларуссю і Польшчай існуюць шматгадовыя гістарычныя добрасуседскія сувязі. Акрамя геаграфічнага суседства, народы абедзвюх краін аб’ядноўвае блізкасць культур і мовы. Выказаны пажаданні далейшага паглыблення партнёрства і культурных кантактаў, якія будуць служыць замацавальнікам сяброўства паміж краінамі. Пасля завяршэння выставы ў Бяла Падлясцы карціны будуць дэманстравацца і ў іншых гарадах ваяводства. Паводле прэс-службы амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы