Cвята Вадохрышча ў Нью-Ёрку (ЗША)
18 студзеня 2009 году ў Кафедральным Саборы Св. Кірылы Тураўскага, у Брукліне, адбылася Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло. Пасля заканчэння Літургіі была асвечана вада ў гонар свята Вадохрышча, якое прыпала на панядзелак, 19 студзеня. Усе прысутныя з задавальненнем набіралі асвечаную ваду, каб прынесці яе ў свой дом.Пасля заканчэння набажэнства, у парахвіяльнай залі, на першым паверсе, сястрынствам быў прыгатаваны пачастунак, пасля чаго была прэзентацыя выставы Алеся Шатэрніка, якую адчыніў Алесь Вінакураў. На выставе былі выстаўлены мастацкія творы маслам, дзе былі адлюстраваны ўсе часы году: гэта і восень, і зіма, і вясна, і лета.Дзякуй Алесю Шатэрніку за тыя імгненні, якія вярталі нас у наш Родны кут на Бацькаўшчыне. Таксама былі выстаўлены скульптуры з бронзы. Скульптуру Тадэуша Касьцюшкі Шатэрнік выканаў тут, у Амерыцы, і падараваў яе “Беларускаму музею” ў Амерыцы.Добрую адзнаку і каментар даў Зянон Пазняк. Прысутныя доўга знаёміліся з экспазыцыяй і вялі гутарку з мастаком.Дзякуй усім за дапамогу ў падрыхтоўцы выставы.Паводле БАПЦ