Персанальная выстава А. Шатэрніка ў Нью-Ёрку (ЗША)

18 студзеня ў 12.30 “Беларускі музей” ў Нью-Ёрку прадставіў персанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка Алеся Шатэрніка “СОНЦАКРЫЖ”.

Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а зараз яшчэ піша і вершы. Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды. Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой.Вялікае эмацыйнае ўздзеянне на ўсіх прысутных аказала “Рэчка Цна” (палатно, алей, 2006 г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуванне хараства ў беларускай прыродзе – сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазняк , які зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaнне, што карціна трохмерная. Уменне пісаць колерам і святлом паказана ў многіх працах мастака. Прыгожа і тонка выкарыстана святло ў карціне “Лынтупка” (палатно, алей 1998), ад яе вее свежaсцю і чысцінёй.Зянон Пазняк выказаў падзяку Алесю Шатэрніку за тое, што ён прыўнёс частку Беларусі ў будынак Катэдральнага Сабору Святога Кірылы Тураўскага. Ён спыніў увагу на другой галіне творчасці мастака – скульптуры. На выставе прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка, “Тадэвуш Касьцюшкa” (каралавы камень, таніроўка 2009 г.) Вобраз знакамітага героя беларускай гісторыі , зроблены скульптарам падчас наведвання Кій Вэсту (Фларыда), гэта сваеасаблівы экспромт у скульптуры і новым  для пластыцы, матэрыяле...Алесь Шатэрнік расказаў аб сваёй творчасці . Мастак прадставіў выдадзеную прад самай паездкай у Амерыку, сваёй кнігі-альбому “Сонцакрыж”. Прысутныя мелі магчымасьць праслухаць паэму – “Сонцакрыж” у чытанні самаго аўтара.Вялікае мастацтва дае задавальненне. Гэтая выстава пераканала кожнага з прысутных, хто спраўды любіць і памятае сваю Беларусь, што таго няўлоўнага духу, цеплага, непазнанага, таямнічага, які мы адчувалі на сваёй Радзіме не знойдзеш у чужых замежных краявідах.Паводле “Беларускага музею”