Дзень салідарнасці (Нідэрланды)
16 студзеня ў Гаазе, па ініцыятыве “Мы памятаем” прайшоў Дзень салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў, з усімі ахвярамі рэжыму ў Беларусі.Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла ля будынку беларускай амбасады. Яе ўдзельнікі трымалі ў руках расцяжкі і партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і з подпісам “Гвалтоўна зніклыя ў Беларусі” і бел-чырвона-белы сцяг. Да акцыі далучыліся студэнты з Зімбабвэ, якія навучаюцца ў нідэрландскіх ВНУ.Паводле “Мы памятаем”