Свята Вадохрышча ў Львове (Украіна)

19 студзеня ва Львове адбылася святочная богаслужба Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якую правёў архіяпіскап Ёван.Пры вялікае колькасці беларусаў, быў здзейснены сапраўдны беларускі праваслаўны чын асвячэння вады. На службе прысутнічалі ня толькі беларусы Львова, але і іншых месцаў Украіны. Таксама быў зачытаны зварот вернікаў БАПЦ у Беларусі. Паводле УАПЦ