Калядная служба БАПЦ (Украіна)

7 студзеня Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква ў Кіеве правяла беларускую святочную літургію ў храме Святой Лізаветы.Яе ўзначалілі архіепіскап БАПЦ Ёван (Пурыч) і епіскап Луцкі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Іаан (Балей). Нягледзячы на аддалёнасць храму і моцныя маразы, якія панавалі на той час у Кіеве (больш за 25 градусаў), у храме сабралося шмат вернікаў, якія прыйшлі адсвяткаваць разам Боскае нараджэнне. Пераважная большасць з вернікаў складалі беларусы. Каляднае пасланне вернікам архіепіскапа БАПЦ Ёвана можна прачытаць ТУТПаводле БАПЦ на Украіне