20 снежня у Караляўцы адбыўся Фэст беларускай песьні, арганізатарам якога выступіла Калінінградская рэгіянальная грамадская арганізацыя “Беларускае культурнае таварыства”.
Удзел у мпрэзе прынялі бадай усе мастацкія калектывы вобласці і абласнога цэнтра. Не засталося ў баку і Калінінградскае Міністэрства культуры якое ўшанавала ансамбль нашага таварыства “Тутэйшыя музыкі“ ганаровай граматай за развіццё музычнай культуры. У другім аддзяленні праграмы выступіў славуты гурт “Палац” з Беларусі, які мы прымалі ўжо ў трэці раз. Прыемнай навіной сталася прысутнасць на ім кіраўніка аддзялення амбасады Рэспублікі Беларусь у Калінінградзе спадара Цімохіна Яўгена Яўгенавіча. Бо ягоны папярэднік на гэтай пасадзе сп. Заламай ня толькі адмаўляўся прымаць удзел, але і рабіў перашкоды па правядзенні массавых мерапрыемстваў. Паспяхова праведзены Фэст стаўся ўдалым завяршэннем года, абвешчанага годам Дзяржаўнасц Беларусі.Жыве Беларусь!Ігар Шаховіч (Калінінград, Расія)(W)