Прэзентацыя альманаха (Расія)

У суботу, 13 снежня, адбылася прэзентацыя сёмага нумару альманаха “Скарыніч”.

Альманах “Скарыніч” выдаецца Маскоўскай грамадой беларускай культуры імя Францішка Скарыны з 1991 года. На старонках “Скарыніча” публікуюцца гістарычныя дакументы з жыцця беларускай дыяспары ў сталіцы Расіі, артыкулы і эсэ датычна жыцця беларусаў у Маскве і расійска-беларускіх адносінаў. Некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.

Нязменным кіраўніком праекта выступае яго ініцыятар вядомы беларускі маскоўскі інтэлектуал і літаратуразнаўца Аляксей Каўка.

Сваім мерапрыемствам стваральнікі “Скарыніча” выказваюць сваю падтрымку кампаніі “Будзьма“.

Сёмы нумар альманаха даступны ў электронным выглядзе ў інтэрнэце:

http://www.cajcyc.org/roznaje/Skarynic_7-2008.pdf

Паводле сайта "Беларуская Масквы"