Па традыцыi гэты цудоўны дзень суполка беларусаў "Мара" ладзiць у лiстападзе. Сёлета ён выпаў на апошнюю суботу месяца i стаў для нас прыгожым завяршэннем восенi.
"У карагодзе святаў" – так называлася святочная праграма ансамбля "Паўлiнка", якi запрасiў да сябе шмат гасцей. Яны сталi не проста гледачамi, але i актыўнымi ўдзельнiкамi таго, што адбывалася ў зале.
Здавалася, у гэты час святы сапраўды праходзяць на нашай роднай зямлi – на Беларусi, якая багата традыцыямi i свята iх шануе. Сваiмi паэтычнымi радкамi з думкамi аб радзiме звярнуўся лiепайскi паэт Станiслаў Бабкевiч. Ён i кiраўнiк ансамбля Жанна Буйнiцкая, аўтар сцэнарыю, i вялi праграму. Была гэта праграма то жартоўнай i вясёлай, то кранала сэрца i напаўняла душу гонарам. Госцi разам з самадзейнымi артыстамi каледавалi i шукалi папараць-кветку, каталi вялiкодныя яйкi i заклiкалi вясну. А яшчэ жартавалi, адказвалi на пытаннi, атрымоўвалi прызы i смакавалi гасцiнцы.
Меладычнай нiтачкай розныя цiкавыя сюжэты сплятала ў адзiны ўзор родная песня. У выкананнi салiстаў "Паўлiнкi" гучалi як народныя, так i аўтарскiя песнi беларускiх кампазiтараў, якiя ўмела дапаўнялi тэатральныя элементы.
Дарэчы, самадзейныя артысты пазнаёмiлi сваiх гасцей i з батлейкай – адным са старажытных вiдаў беларускага мастацтва. Сюжэт Ражства Хрыстова ў выкананнi лялечнага тэатру паказаў, што ў «Паўлiнкi» ёсць шмат цiкавых iдэй. I множацца сiлы. Побач з дарослымi артыстамi ўпэўнена адчувалi сябе i ўзыходзячыя зорачкi – Арына Буйнiцкая i Раман Цюлюкiн.
Свята ўдалося. Артысты падаравалi ўсiм ў зале добры настрой i шмат радасных хвiлiн. Шаноўнымi гасцямi "Карагода святаў" былi прадстаўнiкi Амбасады Рэспублiкi Беларусь у Латвiйскай Рэспублiцы, Лiепайскай гарадской думы, а таксама багатай шматнацыянальнай сям'i Города пад лiпамi.
Валянціна Грыбоўская,
Ліепая
На здымках:
У час Дажынак снопiк жыта – сiмвал багатага ўраджаю.
Песнi «Паўлiнкi» пра бульбачку асаблiва радуюць землякоў.
Фота Канстанцiна Высоцкага.
Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" (www.svitanak.lv)