Беларусы атрымалі Ганаровыя граматы Міністэрства культуры (Латвія)

З нагоды 20-х угодкаў з дня заснавання Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч 30 лістапада бягучага года восем прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў былі ўзнагароджаныя Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Латвійскай Рэспублікі.
 
Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” ганарыцца тым, што сярод іх – дзве нашыя прадстаўніцы: шматгадовая аўтар і вядучая беларускай радыёперадачы таварыства “Сьвітанак” на канале “Домская плошча”, рэдактар нашага сайту, журналістка Таццяна Касуха і ўдзельніца гурту “Сьвітанак” з моманту яго заснавання, яго салістка, акампаніятар, а пазней і музычны кіраўнік, спявачка Людміла Ігнатава. Сябры таварыства “Сьвітанак” шчыра віншуюць нашых шаноўных Таццяну і Людмілу з высокімі ўзнагародамі і жадаюць надалей творчых поспехаў і дасягненняў!
 
На здымках Таццяны Казак:
 
 Падчас  уганаравання ў Вялікай зале Дома Рыжскага латышскага таварыства
Грамату атрымлівае Таццяна Касуха 
Пасля атрымання ўзнагароды гучыць песня “Мой родны кут” у выкананні Людмілы Ігнатавай
 
Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"
 
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" далучаецца да віншаванняў сябраў арганізацыі. 
Жадаем і надалей актыўна працаваць на карысць арганізацыі.
 
Управа "ЗБС "Бацькаўшчына"