У Маскве створаны Нацыянальны інвестыцыйны фонд Беларусі (Расія)

Ураджэнец Навагрудка Павел Касцюкевіч стварыў у Маскве Нацыянальны інвестыцыйны фонд Беларусі  (“Навагрудак”) для збору сродкаў і аказання фінансавай дапамогі ў рэалізацыі гэтага і іншых праектаў, накіраваных на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны горада і ўвекавечанне памяці дзеячаў айчыннай гісторыі, навукі і культуры, чыё імя звязана з Навагрудкам.У наступным годзе ў гістарычным цэнтры Навагрудка плануецца ўзвядзенне кожнага помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу (1195? — 1263).У 2009 годзе будзе адзначацца 1000-годдзе першых летапісных згадак Літвы і 965-годдзе  Навагрудка – першай сталіцы ВКЛ. Над  праэктам коннай статуі працуе мінскі скульптар Генадзь Буралкін. Ён прапаноўвае ізваяць з бронзы Міндоўга з мячом на кані і ўсталявавць гэту кампазіцыю на каменны пастамент.“Разам з тым месца ўзвядзення помніка пакуль не вызначана, як і дата яго адкрыцця”, – сказаў В. Лаўрэшчук. “Кіраўніцтва гораду падтрымлівае гэты праект узвядзення помніка”. Паводле “Tut.by”