Нямеччына — самая прыцягальная для імігрантаў краіна
Гэта вынікае з абнародаванага 2 снежня дакладу Міжнароднай арганізацыі па міграцыі — аднаго з падраздзяленняў ААН.Паводле экспертаў, у 2005 годзе ў Нямеччыне пастаянна пражывала больш за 10 млн замежнікаў. Паказчыкі Францыі і Вялікабрытаніі, што занялі 2-е і 3-е месцы, значна ніжэй — 6,5 млн і 5,4 млн мігрантаў адпаведна, паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва delfi са спасылкай на Deutsche Welle.***Нямеччына заўсёды была адна з краінаў, куды прыяжджалі беларускія работнікі. У пачатку ХХ ст. тут на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч нашых суачыннікаў (меней чым у Даніі і Францыі). У 1921 г. у Берліне было адкрыта сімбалічнае консульства БНР, а ў 1920-1930-х на заробкі сюды прыяжджалі ўжо з усходніх крэсаў Панскай Польшчы.У выніку падзей ІІ сусветнай на тэрыторыі Нямеччыны апынуліся зноў некалькі соцен тысяч беларусаў (ваеннаалонныя з польскай, Чырвонай Арміі, толькі на прымусовыя працы сюды былі вывезеныя 399 тыс. нашых землякоў).Пасля капітуляцыі Нямеччыны і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947-1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі за два акіяны (ЗША, Канада, Аўстралія, меней у Паўднёвую Амерыку), часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію.Беларуская Нямеччына збольшага тады абязлюднела, за выняткам выспачкі ў Мюнхэне, што гуртавалася вакол беларускай рэдакцыі "Радыё Свабоды" і Інстытуту па вывучэнні СССР, а таксама паасобных беларусаў -- Касмовічаў, У. Сенькі, Ю. Попкі ды інш.Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х.І нават, паводле звестак, ЗБС "Бацькаўшчына" там дзейнічае, паводле старой беларускай традыцыі, дзве арганізацыі нашых суайчыннікаў: "Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне" (старшыня - Язэп Паўловіч) і "Згуртаванне беларусаў Нямеччыны" (старшыня - Яўген Мурашка). Выпадак абсалютна не ўнікальны.Паводле "Нашай Нівы"