У Львове прайшла канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх праваслаўных грамадаў Львова, Луцка, Роўна і Ів.Франскоўска. Як паведаміў адзін з арганізатарў канферэнцыі айцец Сяргей Горбік, падчас канферэнцыі разглядаецца пытанне аб’яднання ўсіх беларускіх парафій.
- Закранаецца тэма яднання ўсіх беларускіх парафій, якія знаходзяцца на Украіне, Беларусі, у розных юрысдыкцыях. Так склалася, што беларускія парафіі знаходзяцца ў складзе Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхата, Украінскай Аўтакефальнай Царквы, нехта адносіць сябе да Беларускага грэка-праваслаўнага руху, нехта да РПЦ. На сённяшні дзень фактычна ўсе гэтыя людзі выказваюць адную думку, выступаюць за Беларускую Памесную Царкву, маюць адно і тое ж яўленне аб далейшым развіцці. Але на сённяшні дзень незразумелая сітуацыя і, уласна кажучы, паколькі людзі моляцца па адным і тым жа малітоўнікам, яны фактычна жадаюць аб'яднацца, хочуць, каб было нейкае паразуменне паміж усімі, - сказаў айцец Сяргей Горбік.Адначасна праходзіць прэзентацыя Малітваслова для украінскіх святароў, што апекуюцца беларусамі ва Украіне.
Паводле "Радыё Рацыя"