Ён выказаў спадзяванне, што, у будучыні, гэты дзень 27 лістапада павінен быць нацыянальным святам. 30 лістапада, у Брукліне, у Катэдральным Саборы Святога Кірылы Тураўскага, мітрафорным пратаярэям а. Міхайло была адпраўлена Святая літургія, а па заканчэнні яе была адпраўлена паніхіда па загінуўшых героях Слуцкага Збройнага Чыну.У грамадзкай залі, пасля невялічкага пачастунку адбылася сустрэча парахвіян з Зянонам Пазняком – Старшынёй Кансерватыўна–Хрысціянскай Партыі – БНФ. Ён вельмі змястоўна распавёў пра падзеі на Случчыне, а дапоўніў яго Антон Шукелойць. Доўга, за кубкам кавы, узгадвалі подзвігі герояў нашай Бацькаўшчыны.
Паводле "Беларускага маладзёвага руху Амерыкі"