“Спяваюць беларусы Прыбалтыкі” (Эстонія)

У вялікай зале Нарвскага гарадскога Дома культуры “Руга-дзіў” прайшоў трэці міжнародны фестываль “Спяваюць беларусы Прыбалтыкі”. Мерапрыемства было арганізвана мясцовым беларускім згуртаваннем “Сябры” пры дапамозе Генеральнага консульства.Шчырымі авацыямі больш за 600 гледачоў сустракалі выступленні выканаўцаў з беларускіх суполак краін Балтыі: ансамбля беларускай песні “Сузор’е” Цэнтра нацыянальных культур горада Вісагінаса (Літва), вакальнай групы “Лянок” (Талін) і ансамбля “Сябры” (Нарва, Эстонія). Усе актыўная ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі Генконсульства і кіраўніцтва Нарвы.Напярэдадні абодвух мерапрыемстваў для нашых суайчыннікаў сіламі супрацоўнікаў Генеральнага консульства былі праведзены выязныя консульскія прыёмы.Паводле "Голаса Радзімы"