Традыцыйныя сустрэчы (Эстонія)
У чацвёрты раз на свае традыцыйныя ўжо “Сустрэчы” запрасіла культурна-асветніцкае згуртаванне “Крыніца” з горада Сіламяэ. Да сяброў завіталі самадзейныя артысты з беларускіх суполак “БЭЗ” павета Іда-Вірумаа і “Ялінка” (горад Маарду). Іх прыехалі павіншаваць старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава і консул Генеральнага консульства Беларусі ў Таліне Станіслаў Венцэль. На вечарыне гучалі беларускія песні і вершы. Госці маглі пакаштаваць нацыянальныя стравы, набыць сувеніры.Паводле "Голаса Радзімы"