Дні беларускай культуры ў Познані (Польшча)

24-26 лістапада ў Познані, у межах дзён славянскай культуры, пройдуць дні Беларусі.

24 лістапада, у 17.00 у галерэі Arsenal адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускіх мастакоў. Удзельнікі: Юры Якавенка, Аляксандар Сільвановіч і Уладзімір Блюднік.

24 лістапада, у 19.00 у клюбе Blue Note пройдзе канцэрт 'Народныя гукі Беларусі' (Паліна Зузіна - сьпеў, Вадзім Швэд - гармонік)

25 лістапада, у 14.000 у галерэі Arsenal адбудзецца літаратурная прэзэнтацыя. Удзельнікі: Юры Гумянюк, Віталь Воранаў, Уладзімір Блюднік, Давід Юнг. Мадэратар прэзэнтацыі: праф. Багуслаў Бакула.

Арганізатары: Instytut Filologii Rosyjskiej UAM, Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані.

Паводле газеты "Пагоня"