V Форум дзелавога супрацоўніцтва (Расія)

22—27 лістапада ў расійскай сталіцы праходзіць V Форум дзелавога супрацоўніцтва горада Масквы і Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі прэс-службы пасольства Беларусі ў Расіі, галоўныя мерапрыемствы форуму запланаваны на 25 лістапада. У гэты дзень пройдуць перамовы прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з мэрам Масквы Юрыем Лужковым і пасяджэнне двухбаковага Савета дзелавога супрацоўніцтва. У ім возьмуць удзел беларускі пасол у Расіі Васіль Далгалёў, намеснік мэра Масквы Сяргей Байдакоў, члены ўрада Беларусі і Масквы, прадстаўнікі дзелавых колаў.

Галоўнай тэмай абмеркавання савета стануць вынікі супрацоўніцтва Масквы і Беларусі ў 2008 годзе, у тым ліку ў навуковай, інавацыйнай і харчовай сферах, на спажывецкім рынку. Бакі таксама абмяркуюць ход рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў. Паводле даных пасольства, Савет дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы створаны ў красавіку 2004 года для "распрацоўкі ідэалогіі, канцэпцыі і стратэгіі развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і горада Масквы на аснове балансу інтарэсаў і прынцыпаў эканамічнай эфектыўнасці, каардынацыі дзейнасці органаў выканаўчай улады бакоў па ключавых складніках двухбаковага ўзаемадзеяння". Сустаршынёй савета з беларускага боку з`яўляецца С.Сідорскі, з маскоўскага — Ю.Лужкоў. 

Паводле газеты "Радыё Рацыя"