Паніхіда па Першагерарху БАПЦ (Аўстралія)

11 лістапада 2008 г. на магіле архіепіскапа Сергія Ахатэнкі на могліцах “Вэст Тэрас Семетэры” у Аўстралійскім горадзе Адэлайда (сталіца штату Паўднёвая Аўстралія) епіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Святаслаў адслужыў Паніхіду ў прысутнасьці вернікаў мясцовае Парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.Таксама 10 лістапада ім была адслужана Паніхіда на магіле першага святара гэтае Парафіі БАПЦ Мітрафорнага Пратаярэя а. Міхася Шчурка ў прысутнасці ягоных сваякоў.
 
На магіле а.Міхася Шчурка, другая злева - ягоная дачка сп. Ірына Якша з сям'ёй. У часе паніхіды на магіле Ўладыкі Сергія, злева - сп-р Васіль Яновіч.
 
 Паводле "Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве" (www.belaoc.org)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение