15 лістапада 2008г. у будынку Беларускага культурна-грамадзкага клубу ў мясцечку Фефілд, прыгарадзе г.Сіднэй (сталіцы штату Новая Паўдзёная Валія, Аўстралія) адбылося паседжанне мясцовай Беларускай грамады, прысвечанае ўшанаваньню памяці Змагароў Слуцкага Паўстання (якое пачалося 27 лістапада 1920 г.).
На пачатку сходу намеснік старшыні Беларускай арганізацыі сп-р Валянтын Сцюорт павітаў госця – япіскапа Наваградскага і Паўночна-Амерыканскага Святаслава, які перад іконамі Св. Еўфрасінні Полацкае і ўсіх беларускіх Святых адслужыў Малебен за Беларускі народ, спяваючы малітвы разам з вернікамі. Даклад пра Слуцкі Збройны Чын прачытала спадарыня д-р Слава Лягенчанка. Былы старшыня сп. Мікола Антух нагадаў пра гісторыю набыцьця будынку ў 1973 годзе, а сп. Міхась Лужынскі выказаў думкі пра будучыню Беларускага клюбу. Яп. Святаслаў расказаў пра стан ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве і адказаў на пытанні, пасля чаго дабраславіў стол са смачнымі стравамі, старана прыгатаванымі жанчынамі. Таксама яп. Святаслаў адслужыў Паніхіду на беларускіх могліцах г. Сідней, абышоў могілкі пахаваных суайчыннікаў. Пасля малебну ў будынку Беларускага Клубу г.Сіднею У часе Паніхідаў на беларускіх могілках у г.Сідней, злева - сп. Міхась Лужынскі.
Паводле "Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве" (www.belaoc.org)