Памяці змагароў Слуцкага паўстання (Аўстралія)

У нядзелю 9 лістапада епіскап Наваградcкі і Паўночна-Амерыканскі Святаслаў адправіў Богаслужбу ў Капліцы Святое Жыровіцкае Іконы Божае Маці Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы пры Будынку Беларускае Асацыяцыі ў Заходняй Аўстраліі ў мястэчку Байсвотэр (прадмесце г. Пэрт, – сталіцы штату Заходняя Аўстралія). Пасля набажэнства і казання еп.Святаслаў акрэсліў стан Беларускае Царквы ў свеце. Гэты сход сяброў Беларускае Асацыяцыі быў прысвечаны памяці Змагароў Слуцкага Паўстання 1920 года. Перад гэтым, у суботу 8 лістапада, еп.Святаслаў адправіў Паніхіды на могілках супачылых беларусаў у наваколлі горада Пэрт. Капліца Св. Жыровіцкае Іконы Божае Маці была закладзеная яшчэ ў 1956 годзе архіепіскапам Сергіем Ахатэнкам, Першагерархам БАПЦ, які служыў там да свайго ад’езду ў Адэлайду ў 1960-я гады. Цяпер там адбываюцца набажэнствы на вялікія святы. Архірэй БАПЦ наведаў гэтую Бажніцу ўпершыню за апошнія болей чым 40 гадоў.

 

Паводле сайта "Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы"