Беларусь вачыма амерыканскага дыпламата (ЗША)
У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла цырымонія адкрыцця фотавыставы “Беларусь: прамені свету”. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій дзяржаваў сяброў ААН, прадстаўнікі кіраўніцтва сакратарыяту Арганізацыі, амерыканскай грамадскасці і беларускай дыяспары.На выставе прадстаўлены працы амерыканскага фотамайстра Джона Кунстадтэра, якія былі зроблены ім за апошнія гады падчас шматлікіх вандровак па Беларусі. Галоўны аб’ект увагі чорна-белых мастацкіх фотапрац Джона Кунстадтэра, большасць з якіх зроблена ў жанры класічнага фотапартрэта і фотазамалёвак, – простыя беларусы. Больш за тры дзесяткі разнапланавых па жанру і кампазіцыі фотаздымкаў аб’яднаныя адзіным намаганнем – перадаць святло душы, сціпласць і пачуццё чалавечай годнасці беларускіх дзяцей, старыкоў, сельскіх працоўных, якія сталі героямі фотапрац амерыканскага майстра.Асаблівую ўвагу ў сваіх творах Джон Кунстадтэр надае атаясамленню і адлюстраванню глыбокіх каранёў і моцы беларускай народнай культуры і традыцыі. Да таго, як Джон Кунстадтэр прафесійна заняўся мастацкай фатаграфіяй, ён быў высокапастаўленым амерыканскім дыпламатам. У паслужным дыпламатычным спісе Джона Кунстадтэра – праца ў 2000-2001 гадах намесніка амбасадара ЗША у Беларусі.Хаця мастацтва амерыканскага фатографа добра ведаюць у Беларусі – яго працы ўжо выстаўляліся ў выставачных залях Мінска, Гродна, Пастаў. За межамі краіны фатаграфічны цыкл Джона Кунстадтэра, прысвечаны Беларусі, выстаўляецца ўпершыню.Фотавыстава ў галоўным будынку комплексу ААН у Нью-Ёрку працягнецца да 28 лістапада. Паводле БЕЛТА