17 лістапада насупраць амбасады Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя салідарнасці з беларускай апазіцыяй.
Пікет быў прысвечаны ў падтрымку актывістаў Маладога Фронту, затрыманых 7 лістапада ў Мінску, калі была разгорнута расцяжка з надпісам “Камунізм пад трыбунал” насупраць будынку КДБ і раздаваліся ўлёткі. Пікет быў разагнаны, а юнакі правялі 3 дні за кратамі.
Маскоўская акцыя дублявала амаль ва ўсім мінскую, хіба толькі, што тэкст улёткі і надпіс на расцяжцы былі напісаны па-руску. Удзельнікі таксама крычалі лозунг “Жыве Беларусь!”. Акцыю ахоўвала каля 40 супрацоўнікаў міліцыі, патруляваў міліцэйскі аўтобус.
Практычна кожны месяц 16-га дня ў Дзень салідарнасці актывісты руху ладзяць акцыі ля Беларускай амбасады.
Паводле сайта “Расійскага маладзёвага руху “Абарона”