Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла ля будынку беларускай амбасады з 16 да 17 гадзін па мясцовым часе. Яе ўдзельнікі трымалі банер з партрэтамі Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і подпісам “Гвалтоўна зніклыя ў Беларусі”. Шматлікія мінакі выказвалі падтрымку ўдзельнікам акцыі, аўтамабілісты рабілі марудней ход, каб разгледзіць банер.
Паводле сайта “Мы памятаем”