Айцец Аляксандр Надсан наведае Радзіму (Вялікабрытанія)

Айцец Аляксандр Надсан наведае Беларусь 23-га і 24-га лістапада. Духоўны лідэр беларусаў замежжа вырашыў адзначыць 50-годдзе сваёй святарскай дзейнасці  на Радзіме, дзе не быў ужо чатыры гады. 

- У мяне ў нядзелю будзе 50 год, як я стаў святаром. – кажа айцец Аляксандр. – Я быў высвечаны на чужыне, у Рыме, але юбілей хацелася бы адсвяткаваць на Бацькаўшчыне.

Духоўны лідэр беларусаў замежжа айцец Аляксандр Надсан выязджае з Лондана ў Вільню, каб адтуль ужо прыехаць у Мінск. У беларускай сталіцы запланаваныя дзве ўрачыстасці з нагоды залатога юбілея яго святарскай дзейнасці - 23 лістапада у 14 гадзін пачнецца ўрачыстая літургія ў касцёле Сьвятых Сымона і Алены, а 24 лістапада ў 18.30 тутсама адбудзецца грамадзкае віншаванне айца Аляксандра. Апошні раз апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа быў у Беларусі чатыры гады таму. 

У інтэрвію Рацыі арганізатарка візіту, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая зазначыла, што кожны прыезд Аляксандра Надсана – гэта значная грамадская падзея для беларусаў. На яе меркаванне, ён не з кім не параўнаны па сваёй духоўнай, інтэлектуальнай і культурнай значнасці. Ірына Дубянецкая таксама паведаміла, што сустрэчаў з афіцыйнымі асобамі падчас візіту святара ў Беларусь не плануецца.

Паводле "Радыё Рацыя"