Прэзентацыя фотаальбому “Спадчына Беларусі” (Польшча)

У Варшаве адбылася прэзентацыя фотаальбому “Спадчына Беларусі” і “Скарбы Беларусі”, аўтарамі якіх з’яўляюцца фатограф і журналіст Белтэлерадыёкампаніі Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

 

Мерапрыемства прайшло ў Вілянаўскім палацы – былой летняй рэзідэнцыі польскіх каралёў. На прэзентацыі прысутнічалі беларускія і замежныя дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары і грамадскасці, дырэктар Вілянаўскага музея Павал Ясканіс, а таксама адзін з аўтараў Алег Лукашэвіч.

 

Прэзентацыі альбомаў адбыліся ў шматлікіх краінах свету і выклікалі шырокі інтарэс ў грамадскасці, але прэзентацыя альбомаў у Польшчы мае асобнае значэнне, так як Беларусь і Польшча звязаны шматгадовай гісторыяй, сумеснай культурай і традыцыямі, сказаў Алег Лукашэвіч. Ён асабліва падкрэсліў, што без фінансавай дапамогі беларускай дзяржавы не атрымалася рэалізаваць шырокамаштабны праект па выданню альбомаў.

 

Павал Ясканіс лічыць, што дзякуючы прэзентацыі альбомаў некаторыя наведвальнікі ўпершыню адкрылі для сябе беларускую культуру, якая нягледзячы на падабенства з польскай мае свой нацыянальны каларыт.

У выкананні гурта старадаўняй музыкі “Салтарэла” з Пінска прагучалі творы беларускіх і еўрапейскіх кампазітараў.

Мастацкі праект “Спадчына Беларусі” быў пачаты ў 2004 годзе. Аднайменны альбом быў перавыдадзены восем разоў агульным тыражом 28 тыс. экземпляраў, другі альбом “Скарбы Беларусі” таксама выклікае вялікі інтарэс у прыхільнікаў мастацтва ў Беларусі і ў замежжы.

 

Паводле БЕЛТА


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение