Навуковы семінар “Беларускія чацвяргі” (Польшча)

13 лістапада 2008 г. намеснік кіраўніка Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы прыняў удзел у навуковым семінары “Беларускія чацвяргі”, які арганізоўваецца кафедрай беларускай культуры філалагічнага факультэта Беластоцкага універсітэта.

На семінары прысутнічалі прадстаўнікі кафедры, навукоўцы, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі, прадстаўнікі СМІ (усяго каля 30 чалавек). Падчас пасяджэння адбылася прэзэнтацыя рэферата магістра Гражыны Харытанюк “Абрад дзядоў у беларускай культуры”, які выклікаў зацікаўленнасць і шырокую дыскусію сярод прысутных.

Паводле прэс-службы Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспублікі Польшчы